У вас включен блокировщик рекламы, сайт может работать некорректно.
GEO.PRO
Geometria Lab
Загрузить
Geometria

Цукеркавы Фэст 2012

15.06.2012
Цукеркавы Фэст @ Iвянец
[ http://files2.geometria.ru/pics/original/21905741.jpg ]

Паважаныя сябры! Запрашаем вас 16 чэрвеня
у мястэчка Iвянец, дзе адбудзецца Цукеркавы фэст “Ivkon”

14.00 плошча Свабоды
15.00 сядзіба Пятра Дарагунцава

…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя
дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.

І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні
лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.
Вось велічна, пад гранне музык, спевы і
танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласавання… А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні.

А тады ўжо… закручваецца віхор падзей
і прыгод:

- сустрэчы з князямі – даўнімі валадарамі
івянецкіх зямель
- рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні
- вясёлыя танцы, гульні ды варожбы
- зухаватыя хлапецкія змаганні ды шляхецкія
пацехі
- рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы
- сярэднявечныя латарэі
- пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны
шчасця
- віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды
- дэгустацыя цукерак
- этнічная карчма і майстар-класы народнага
кухарства
- знаёмства з міфічнымі істотамі Налібоцкай
пушчы
- праездка на рэтрааўтамабілях
- конна-спартовае шоу уланаў
- заплывы на каноэ і байдарках
- вечаровая этнадыскатэка
- вогнішча і фаер-шоу

Фэст уладоўваюць:

- анімацыйны тэатр “Майстэрня ўражанняў”
- этнагурты “На таку” і “Сёмуха”
- узорны дзіцячы духавы аркестр “Няшота”
- гурты старадаўняй музыкі і спеваў:
- Irdarath, Terra vagantika, “Тутэйшая шляхта”,
- “Старая Літва” пана Скіргайлы Паланэцкага
- гурт гістарычных бальных танцаў “Версаль”
- школа ірландскіх танцаў Celti Dragon
- падарожны тэатрык “Гістрыён”
- музычны гурт “Маланка аркестр”
- фолькмадэрн-гурт “Унія”
- гурт паляўнічай музыкі “Бекас”
- бард-дуэт “Антонаў і Мязецкі”
- конна-спартовы клуб “Залатая шпора”
- клуб рэтрааўтамабіляў
- клуб сабак хортаў
- клуб “Аэратур Балунс” (паветраны шар)
- турыстычнае прадпрыемства “Зялёная каманда”

СП “Івкон” ААТ:
www.ivkon.by [ www.ivkon.by ]
8 (017) 216 19 76
Вэлком: 8 (029) 116 19 76
МТС: 8 (029) 270 41 78
Лайф: 8 (025) 69 87 5 87
Поддержать автора
Оценить
новость
dislike like
Комментарии
avatar
Аноним